ЦИФРОВАЯ БИБЛИОТЕКА УКРАИНЫ | ELIB.ORG.UA


(мы переехали!) Ukrainian flag (little) ELIBRARY.COM.UA - Украинская библиотека №1

КАВАЛЕУСКІ УЛАДЗІМІР АНУФРЫЕВІЧ [ПАЛЕАНТОЛАГ] (НА БЕЛОРУССКОМ)

АвторДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 06 сентября 2005
АвторОПУБЛИКОВАЛ: Администратор
АвторРУБРИКА: Теоретическая биология




Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч

(2.8.1842—28.4.1883)

Прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў вёсцы Шусцянцы Дынабургскага павета Віцебскай воласці. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхтавалі вышэйшых адміністрацыйных чыноўнікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававедам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі,— а праз іх з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на лячэнне, Кавалеўскі ўсталяваўся ў Лондане, дзе пазнаёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачцэ. На пачатку лонданскага жыцця Кавалеўскі працягваў яшчэ займацца юрыдычнай навукай, але хутка захапіўся вызваленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён паехаў у Польшчу і прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюцыйная дзейнасць Кавaлеўскага, аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад і не пацягнула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, Кавалеўскі ўзяўся за пераклады і сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць. За 2—3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта і іншых) па фізіялогіі, анатоміі, фізіцы, хіміі, заалогіі. Але Кавалеўскі не парваў канчаткова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860-х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заходнюю Еўропу, і каб прыняць удзел у вызваленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час знаходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету «Петербургские ведомости» пра ход ваенных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала Карвін-Крукоўскага Соф'яй Васілеўнай — у будучым знакамітым матэматыкам С.В.Кавалеўскай. Мэтай гэтага шлюбу было вызваленне дзяўчыны з-пад бацькоўскай улады і магчымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 Кавалеўскі разам з С.Кавалеўскай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім, маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на Кавалеўскага, і ён стаў сур'ёзна займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. За кароткі час з дылетанта, які быў зусім не падрыхтаваны да навуковай дзейнасці, ён стаў не толькі вялікім вучоным, але і наватарам у палеанталогіі, з імем якога звязана новая эпоха ў яе гісторыі. У 1872 у Іенскім універсітэце абараніў дысертацыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магістарскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі;1875). У 1880 выбраны дацэнтам, а ў 1881 — прафесарам Маскоўскага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У гэты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Амерыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым палеантолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлеграму аб судовым працэсе супраць прамысловага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, Кавалеўскі вярнуўся ў Маскву і, не дачакаўшыся суда, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская пазней дабілася поўнай рэабілітацыі мужа.

Кавалеўскі працаваў над выкапнёвымі капытнымі, і шэраг яго манаграфій прысвечаны іх сямейству. Яго працы аб гістарычным развіцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі — эвалюцыйнай палеанталогіі. Кавалеўскі даказаў, што марфалагічныя пераўтварэнні залежаць ад развіцця пэўных функцый, а развіццё функцый ён звязваў са зменамі ўмоў існавання. Развіццё капытных з высокаразвітымі зубамі і рэдукаваным шкілетам ён звязаў з развіццём злакаў і іншых пакрытанасенных раслін у сярэдзіне кайназойскай эры. Першы з палеантолагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагенезу пазваночных жывёл. Даследаванні Кавалеўскага прысвечаны юрскаму, мелавому перыядам і кайназою. Ён стварыў першыя палеаграфічныя карты зоагеаграфічных правінцый позняй юры і ранняга мелу. На думку Кавалеўскага, продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац «Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю і мелавою фармацыямі і аб той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання» (1874), «Астэалогія двух выкапнёвых відаў з групы капытных» (1875) і інш. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч.Лаеля. Кавалеўскі валодаў вялікім навуковым кругаглядам і мог шляхам уважлівага вывучэння астэалагічных асаблівасцей выходзіць на шырокія генеалагічныя абагульненні.






 

Биографии знаменитых Политология UKАнглийский язык
Биология ПРАВО: межд. BYКультура Украины
Военное дело ПРАВО: теория BYПраво Украины
Вопросы науки Психология BYЭкономика Украины
История Всемирная Религия BYИстория Украины
Компьютерные технологии Спорт BYЛитература Украины
Культура и искусство Технологии и машины RUПраво России
Лингвистика (языки мира) Философия RUКультура России
Любовь и секс Экология Земли RUИстория России
Медицина и здоровье Экономические науки RUЭкономика России
Образование, обучение Разное RUРусская поэзия

 


Вы автор? Нажмите "Добавить работу" и о Ваших разработках узнает вся научная Украина

УЦБ, 2002-2020. Проект работает с 2002 года. Все права защищены (с).
На главную | Разместить рекламу на сайте elib.org.ua (контакты, прайс)