ЦИФРОВАЯ БИБЛИОТЕКА УКРАИНЫ | ELIB.ORG.UA


(мы переехали!) Ukrainian flag (little) ELIBRARY.COM.UA - Украинская библиотека №1

За што шануюць Сымона Буднага ў свеце?

АвторДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 24 сентября 2004
АвторОПУБЛИКОВАЛ: maskaev
АвторРУБРИКА: ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ




АВТОР: Саверчанка Іван

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 32-33.




Сымон Будны (каля 1530—1593) — выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў XVI стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Еўропы.

С. Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы, ён выдатна валодаў класічнай лацінай, іўрытам, а гэтаксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах, аналізаваць дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёміцца з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнееўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў.

На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра нашага славутага асветніка выйшлі кнігі “Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры” (Лоск, 1576), зборнік “Аб свецкай уладзе” (Лоск, 1583), пераклады Бібліі (1570, 1572, 1574), Апокрыфаў (1570) ды іншыя.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў ягоны пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўрапейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як С. Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, ягонаму таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моваў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавета 1574 года стаўся, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Холхава, Заслаўя, Лоска, Любчы, Полацка, Вішнева...

Таямніца гэтакай папулярнасці твораў С. Буднага — найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Наш асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважацьдзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.

З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супроць досыць магутнага ў XVI стагоддзі руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў — Пётры Гоняда, Якуба з Калінаўкі, Яна Немаеўскага і іншых, што патрабавалі зліквідацыі ўрада, суда, войска, усіх дзяржаўных інстытутаў, існаванне якіх, паводле іх сцвярджэння, нібыта супярэчыла Божай навуцы, сапраўднаму хрысціянскаму жыццю.

Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі С. Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў — Астафея Валовіча і Лева Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы С. Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талеранцыі і вяршэнстве законаў.

Сёння Бонскі ўніверсітэт у Нямеччыне рыхтуе факсімільнае выданне “Катэхізіса” Сымона Буднага, прымеркаванае да 400-х угодкаў таленавітага сына беларускай зямлі. Ягонае імя ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКО.






 

Биографии знаменитых Политология UKАнглийский язык
Биология ПРАВО: межд. BYКультура Украины
Военное дело ПРАВО: теория BYПраво Украины
Вопросы науки Психология BYЭкономика Украины
История Всемирная Религия BYИстория Украины
Компьютерные технологии Спорт BYЛитература Украины
Культура и искусство Технологии и машины RUПраво России
Лингвистика (языки мира) Философия RUКультура России
Любовь и секс Экология Земли RUИстория России
Медицина и здоровье Экономические науки RUЭкономика России
Образование, обучение Разное RUРусская поэзия

 


Вы автор? Нажмите "Добавить работу" и о Ваших разработках узнает вся научная Украина

УЦБ, 2002-2020. Проект работает с 2002 года. Все права защищены (с).
На главную | Разместить рекламу на сайте elib.org.ua (контакты, прайс)