ЦИФРОВАЯ БИБЛИОТЕКА УКРАИНЫ | ELIB.ORG.UA


(мы переехали!) Ukrainian flag (little) ELIBRARY.COM.UA - Украинская библиотека №1

Іван Навуменка

АвторДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 17 февраля 2003
АвторОПУБЛИКОВАЛ: Администратор
АвторРУБРИКА: ЛИТЕРАТУРА БЕЛАРУСИ




Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для яго пакалення. Пачатак літаратурнай дзейнасці Навуменкі прыпадае на 50-я гг. Першы зборнік апавяданняў “Семнаццатай вясной” выйшаў у 1957 г. Затым з’явіліся творы, у якіх аўтар спрабуе адказаць на вістрыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна – этычныя праблемы сённяшняга дня (“Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Апошняя восень”, “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”).

Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак треці” (1973). Сам аўтар назваў яе тварам аб акупацыі. Падэі разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі становяцца Сцяпан Птах і яго сын Міця, Аўсяннік, Карандаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, і іншыя змагары. Навуменка ўзнауляе сцэны партызанскай вайны на Палессі, прасочвае шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з ворагам — галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч.

Праз усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэта своеасаблівы вобраз, які выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія сцэнай вяртання Міці да прыдарожнай сасны, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця. Трылогія з’яўляецца праўдзівай гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Не спрашчаючы рэальных абставін, Навуменка паказаў праўду жорсткага ваеннага часу.






 

Биографии знаменитых Политология UKАнглийский язык
Биология ПРАВО: межд. BYКультура Украины
Военное дело ПРАВО: теория BYПраво Украины
Вопросы науки Психология BYЭкономика Украины
История Всемирная Религия BYИстория Украины
Компьютерные технологии Спорт BYЛитература Украины
Культура и искусство Технологии и машины RUПраво России
Лингвистика (языки мира) Философия RUКультура России
Любовь и секс Экология Земли RUИстория России
Медицина и здоровье Экономические науки RUЭкономика России
Образование, обучение Разное RUРусская поэзия

 


Вы автор? Нажмите "Добавить работу" и о Ваших разработках узнает вся научная Украина

УЦБ, 2002-2020. Проект работает с 2002 года. Все права защищены (с).
На главную | Разместить рекламу на сайте elib.org.ua (контакты, прайс)