ЦИФРОВАЯ БИБЛИОТЕКА УКРАИНЫ | ELIB.ORG.UA


(мы переехали!) Ukrainian flag (little) ELIBRARY.COM.UA - Украинская библиотека №1

Вячаслаў Адамчык

АвторДАТА ПУБЛИКАЦИИ: 17 февраля 2003
АвторОПУБЛИКОВАЛ: Администратор
АвторРУБРИКА: ЛИТЕРАТУРА БЕЛАРУСИ




Вячаслаў Адамчык з’яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.

У рамане “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго — сям’я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў : не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, зўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і а здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.

У другі рамане В. Адамчыка “Год нулявы” прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., каді Заходняя Беларусь воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь.

Заключны твор тэтралогіі — раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.






 

Биографии знаменитых Политология UKАнглийский язык
Биология ПРАВО: межд. BYКультура Украины
Военное дело ПРАВО: теория BYПраво Украины
Вопросы науки Психология BYЭкономика Украины
История Всемирная Религия BYИстория Украины
Компьютерные технологии Спорт BYЛитература Украины
Культура и искусство Технологии и машины RUПраво России
Лингвистика (языки мира) Философия RUКультура России
Любовь и секс Экология Земли RUИстория России
Медицина и здоровье Экономические науки RUЭкономика России
Образование, обучение Разное RUРусская поэзия

 


Вы автор? Нажмите "Добавить работу" и о Ваших разработках узнает вся научная Украина

УЦБ, 2002-2020. Проект работает с 2002 года. Все права защищены (с).
На главную | Разместить рекламу на сайте elib.org.ua (контакты, прайс)